Агульныя звесткі аб прадпрыемстве
Поўная назва: камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва».
Скарочаная назва: КУП «БрэстАблУКБ».
Прадметам дзейнасці камунальнага унітарнага прадпрыемства «Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» з'яўляецца аказанне комплексу інжынерных паслуг па выкананні функцый заказчыка пры праектаванні і будаўніцтве на падставе заключаных дагавораў за кошт бюджэтных сродкаў і іншых крыніц.
Уласнік прадпрыемства: Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў.
Орган дзяржаўнага кіравання (вышэйстаячы орган): Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Генеральны дырэктар КУП «БрэстАблУКБ» з красавіка 2024 г. - па цяперашні час:
Палюховіч Андрэй Аляксандравіч
Гісторыя прадпрыемства
Прадпрыемства ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1962г. як Упраўленне капітальнага будаўніцтва Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
У 2000 годзе прадпрыемства было рэарганізавана ў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» шляхам далучэння да яго Дзяржаўнага прадпрыемства «Коминвестцентр».
У 2014 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці былі створаны даччыныя камунальныя унітарныя прадпрыемствы па капітальнаму будаўніцтву.