Для карэктнай працы сайта
мы выкарыстоўваем cookies
Адхіліць
Прыняць усе
Націснуўшы «Прыняць усё», вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.
Брэстская вобл.
+375 (162) 35 00 81
Прыёмная
Пазваніць
+375 (162) 35 00 91
Долевае будаўніцтва
Пазваніць
Адрас офіса Брэст, вул. Фаміна, 10
Час працы 8:30 - 17:30
Адрас офіса
Брэст, вул. Фаміна, 10 Пазваніць
Мы ў вайберы
да спісу навін

10 кастрычніка 2025 года адбылося паседжанне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі КУП «БрэстАблУКС»

3 мін на чытанне 28 кастрычніка 2025

10 кастрычніка 2025 года адбылося паседжанне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі КУП «БрэстАблУКС». Удзел у пасяджэнні камісіі прынялі кіраўнікі даччыных унітарных прадпрыемстваў па капітальным будаўніцтве.

Камісіяй былі разгледжаны пытанні аб рабоце па ўстараненню неабгрунтаванага (нядобрасумленнага) пасрэдніцтва і мерах, накіраваных на ўстараненне карупцыйных рызык, прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню карупцыйных правапарушэнняў, у тым ліку пры ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) у сферы будаўніцтва, быў праведзены аналіз выканання даручэнняў даччынымі. пазыковых грашовых сродкаў даччынымі унітарнымі прадпрыемствамі і іх своечасовым звароце, вывучаны вынікі работ інжынераў даччыных прадпрыемстваў, якія вядуць тэхнічны нагляд на аб’ектах будаўніцтва, аб’яўлены вынікі маніторынгу выканання заканадаўства ў частцы ажыццяўлення закупак у трэцім квартале бягучага года УП “УКБ Кобрынскага раёна”.

Работа па ўстараненню неабгрунтаванага (нядобрасумленнага) пасрэдніцтва і прымаемых мерах, накіраваных на ўстараненне карупцыйных рызык, прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню карупцыйных правапарушэнняў, у тым ліку пры ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) у сферы будаўніцтва, была прызнана камісіяй здавальняючай.

Была звернута ўвага кіраўнікоў даччыных прадпрыемстваў на неабходнасць узмацнення кантролю за своечасовым выкананнем даручэнняў КУП «БрэстАблУКС». У выпадку парушэння тэрмінаў выканання даручэнняў кіраўнікі даччыных прадпрыемстваў, якія не выканалі даручэнні ў тэрмін, будуць несці дысцыплінарную адказнасць.

У 3 квартале 2025 года парушэнні ў частцы выканання дагавораў аб выдзяленні пазыковых грашовых сродкаў устаноўлены не былі.

Камісія адзначыла, што дзякуючы антыкарупцыйным мерам і абмежаванням, якія прымаюцца на прадпрыемстве, карупцыйныя правапарушэнні ў галіне ажыццяўлення закупак у 3 квартале 2025 г. адсутнічалі.