Тэатр - складанае ў плане разнапавярховы з цокальным паверхам будынак. Вышыня паверхаў - 4,20 і 3,60 м (цокаль); 3,30 м (асноўныя паверхі). Сцэна - першага тыпу (С1) з чатырма працоўнымі галерэямі і каласнікамі. У мэтах стварэння пэўнай архітэктурнай выявы тэатра прыменены структурныя канструкцыі, як вонкавыя, так і інтэр'ерныя, нахільныя па кроквах (у тым ліку веерападобныя) пакрыцці, дэкаратыўнае пакрыццё сцэнічнага аб'ёму, святлопразрысты купал. Уваход у тэатр прадугледжаны па вонкавых парадных усходах або пандусе непасрэдна ў двухсветны вестыбюль з гардэробам і санітарнымі вузламі або праз касавы вестыбюль. Артысты і работнікі тэатра праходзяць на працоўныя месцы праз службовы вестыбюль. Прадугледжаны комплекс падсобных памяшканняў (майстэрні, гараж і інш.) з самастойнымі ўваходамі ў іх з унутранага гаспадарчага двара. У крыле будынка тэатра на трох паверхах запраектаваны кафэ і бары.