На сённяшні момант крытыя футбольныя манежы ёсць у Мінску, Пінску і Гродне, а зараз і ў Брэсце. Брэсцкі манеж будаваўся па гродзенскім варыянце, які прадугледжвае выраб аб'екта на паветраапорных канструкцыях. Плошча, якую накрывае надзіманы дах, складае 116 на 82 метры, вышыня абалонкі 23 метры, а памеры штучнага поля - 110 на 72 метры. Акрамя ўласна крытага футбольнага манежа побач знаходзіцца адміністрацыйны будынак - з кафэ, медпунктамі, распранальнямі, трэнерскай, класам для заняткаў юных футбалістаў. Аб'ект будзе служыць для круглагадовай падрыхтоўкі юных і ўжо адбыўшыхся футбалістаў, а ў перспектыве стане месцам правядзення збораў розных каманд. Улетку пры неабходнасці ён таксама можа выкарыстоўвацца як выставачны цэнтр. Пабудаваны футбольны па прынцыпе: спартовую пляцоўку накрывае надзьмуты купал. Сценамі і дахам тут выступае так званая паветраапорная канструкцыя. Укладзена поўнапамернае штучнае поле апошняга пакалення. Побач знаходзіцца неабходная інфраструктура: раздзявальні, душавыя, трэнерскія, навучальныя класы, памяшканні для адміністрацыі спартыўнай школы.