Новая станцыя хуткай медыцынскай дапамогі ўяўляе сабой трохпавярховы адміністрацыйна-бытавы корпус з надземным ацяпляным гаражом-стаянкай для аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі і летняй пляцоўкай. На тэрыторыі ўладкаваны стэрылізацыйная, сістэма для абясшкоджвання медыцынскіх адходаў і спецыяльны блок для запраўкі кіслародных балонаў, пакоі адпачынку для супрацоўнікаў, а таксама сталовая, душавыя і канферэнц-зала. Галоўнай адметнасцю гэтага аб'екта з'яўляецца тое, што гэта не толькі аўтапарк і месца для размяшчэння медперсаналу. Новая станцыя - гэта цэнтр па аператыўным вызначэнні месца размяшчэння пацыента. Аб'ект абсталяваны сістэмай JPS, што дазваляе хутка знаходзіць патрэбную вуліцу і дом, у якім маюць патрэбу ў дапамозе. Каардынуецца ўвесь горад.